Skip to main content Start of main content

Вядучая сістэма Linux для ПК

Прыгожая, высакаякасная аперацыйная сістэма, створаная з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій з адкрытым зыходным кодам. Надзейная, з мноствам функцый і простая ў выкарыстанні.

Чаму менавіта Fedora Workstation?

  • Надзейны

    Кожная версія абнаўляецца на працягу прыкладна 13 месяцаў, а абнаўленні паміж версіямі адбываюцца хутка і лёгка.


  • Бясплатна і канфідэнцыйна

    У Fedora ваш працоўны стол належыць вам. Ён бясплатны, у ім няма рэкламы, а вашыя даныя належаць вам.


  • Прыгожы

    Fedora Workstation старанна прадумана, каб забяспечыць высокую якасць працы. Працоўны стол чысты і лаканічны.


  • Правераны

    Распрацаваны ў кансультацыі з усёабдымнымі праектамі. Строга тэсціруецца. Падтрымліваецца кампаніяй Red Hat.


  • Вядучыя тэхналогіі

    Пабудаваны на аснове найноўшых тэхналогій і ўдасканаленняў, якія прапануе адкрыты зыходны код.


  • Ён выкарыстоўвае ўсе магчымасці вашай прылады

    Fedora працуе з вытворцамі абсталявання, каб падтрымліваць як мага больш прылад усіх тыпаў.


Функцыі для ўсіх

Фантастычныя праграмы

Fedora offers a fantastic collection of apps which cater to every need. Easily install the very best desktop apps with the click of a button from Fedora's repositories, Flathub or anywhere else.

Сістэма, якая размаўляе на зразумелай мове

Дзякуючы глабальнай супольнасці перакладчыкаў, Workstation даступная на многіх мовах.

Прыглушыце святло

Выкарыстоўвайце пераключальнік, каб уключыць цёмны рэжым і даць вачам адпачыць. Або выкарыстоўвайце начное святло, каб паменшыць блікі на экране і аблегчыць засынанне.

Інтэграцыя з анлайн уліковымі запісамі

Optionally, bring your online calendar, contacts and data to the desktop with online accounts.

Увесь функцыянал са скрынкі

Fedora Workstation уключае выдатны набор інструментаў, такіх як Гадзіннік, Надвор'е і Карты.

Выдатна падыходзіць для распрацоўшчыкаў

Віртуалізацыя - гэта проста

Boxes пазбаўляе ад неабходнасці хвалявацца пры выкарыстанні віртуальных машын. Проста абярыце АС, якую вы хочаце ўсталяваць, а праграма зробіць усё астатняе.

Функцыі працоўнага стала, якія падвышаюць прадукцыйнасць

Выкарыстоўвайце рэжым прадукцыйнасці, каб павялічыць хуткасць працы абсталявання, калі гэта неабходна. Адключыце апавяшчэнні з дапамогай функцыі "Не турбаваць". Націсніце клавішу Super і проста набярыце тэкст для пошуку неабходнага.

Кантэйнеры, гатовыя да выкарыстання

Выкарыстоўвайце найноўшыя інструменты для працы з кантэйнерамі з экасістэмы Red Hat. Наладжванне не патрабуецца. Доступ да рэестра кантэйнераў Red Hat.

Усе пакеты, неабходныя для распрацоўшчыкаў

Усе пакеты, інструменты і асяроддзі выканання, якія могуць вам спатрэбіцца, абноўленыя і гатовыя да выкарыстання з дапамогай усяго адной каманды.

Пачніце распрацоўку з Fedora Workstation

  • Дапаможнікі па распрацоўцы і разгортванню праграм з дапамогай Fedora Workstation


  • Простая ўсталёўка, абнаўленне і кіраванне праграмнымі пакетамі


  • Высокаэфектыўны інструмент для стварэння, запуску і кіравання кантэйнерамі


Створана вамі

Fedora Workstation – гэта вынік працы, праведзенай у межах праекта Fedora, і кожны можа прыняць у ім удзел. Каб даведацца, як прымаюцца рашэнні, глядзіце старонкі Fedora Workstation Workgroup.

  • Кантактуйце з камандай

    Удзельнічайце ў абмеркаваннях на discussion​.fedoraproject​.org​/tag​/workstation-wg


  • Дакладвайце і абмяркоўвайце праблемы

    Задавайце пытанні і адказвайце на іх на discussion​.fedoraproject​.org​/tag​/workstation


  • Прыняць удзел у тэставым дні

    Дапамажыце захаваць плыўнасць, прадукцыйнасць і адсутнасць памылак у працы Fedora, прыняўшы ўдзел у тэставым дні


  • Дапамажыце камандам распрацоўшчыкаў і дакументазнаўцаў у працы з workstation

    Адкрыты для ўсіх дзейных і патэнцыйных удзельнікаў штотыдзень - больш падрабязная інфармацыя тут.


Паспрабуйце зараз.

Спампаваць